реферат
Главная

Рефераты по сексологии

Рефераты по информатике программированию

Рефераты по биологии

Рефераты по экономике

Рефераты по москвоведению

Рефераты по экологии

Краткое содержание произведений

Рефераты по физкультуре и спорту

Топики по английскому языку

Рефераты по математике

Рефераты по музыке

Остальные рефераты

Рефераты по авиации и космонавтике

Рефераты по административному праву

Рефераты по безопасности жизнедеятельности

Рефераты по арбитражному процессу

Рефераты по архитектуре

Рефераты по астрономии

Рефераты по банковскому делу

Рефераты по биржевому делу

Рефераты по ботанике и сельскому хозяйству

Рефераты по бухгалтерскому учету и аудиту

Рефераты по валютным отношениям

Рефераты по ветеринарии

Рефераты для военной кафедры

Рефераты по географии

Рефераты по геодезии

Рефераты по геологии

Рефераты по геополитике

Рефераты по государству и праву

Рефераты по гражданскому праву и процессу

Рефераты по делопроизводству

Рефераты по кредитованию

Рефераты по естествознанию

Рефераты по истории техники

Рефераты по журналистике

Рефераты по зоологии

Рефераты по инвестициям

Рефераты по информатике

Исторические личности

Рефераты по кибернетике

Рефераты по коммуникации и связи

Реферат: Беларуская журналістыка

Реферат: Беларуская журналістыка

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ

кафедра журналістыкі і літаратуры


РЭФЕРАТ

на тэму:

«БЕЛАРУСКАЯ ЖУРНАЛІСТЫКА Ў ПЕРЫЯД АДНАЎЛЕННЯ НАРОДНАЙ  ГАСПАДАРКІ І Ў ГАДЫ ПЕРШАЙ ПЯЦІГОДКІ (1921 –1932 гг.)»


МИНСК, 2008


Беларуская літаратурная перыёдыка. Часопісы «Полымя», «Маладняк», газета «Літаратура мастацтва»

 

         Развіццё перыядычнага друку Беларусі аказала значны ўплыў на станаўленне літаратуры і мастацтва. У газетах друкаваліся творы выдатных беларускіх пісьменнікаў. Асобныя газеты выпускал літаратурныя дадаткі. «Савецкая Беларусь» друкавала двухтыднёвы літаратурна-мастацкі часопіс «Радавая рунь» (1924 г.), «Беларуская вёска» - «Чырвоны сейбіт» (1926-1928 гг.). Сярод супрацоўнікаў рэдкалегій было нямала паэтаў і празаікаў.

         Пасля грамадзянскай вайны паўстала праблема арганізацыйнага і прафесійнага аб’яднання «пралетарскіх пісьменнікаў», як тады называліся творцы слова. Тым больш, што літаратуру ішло новае пакаленне маладых ад «станка і плуга», якое хацела вучыцца і якому было ў каго вучыцца. Беларускую літаратуру «высокага мастацкага накірунку» прадстаўлялі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны. Пагэтаму выхад у снежні 1922 г. першага нумара «Полымя» - часопіса літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі (пазней «публіцыстыкі» заменена на «гісторыі»), стаў адметнай з’явай у культурным жыцці рэспублікі.

         Выданне такога плану было першым у Беларусі. У артыкуле праграмнага характару «Нашы заданні» раскрывалася ідэалагічная канцэпцыя дзейнасці не толькі рэдкалег часопіса, але і ўсіх літаратурных сіл Савецкай Беларусі. Час патрабаваў ад мастака адлюстравання ў сваёй творчасці новага жыцця, паказу рэальнага чалавека, сучаснага героя. Менавіта гэта рэдкалегія лічыла сваёй творчай задачай, бо часопіс «пачынае выходзіць у свет толькі на шостым годзе савецкай улады і чатырох год яе існавання ў Беларусі..., пасля ўпартага змагання працоўных з шматлікімі ворагамі». Далей высноўвалася неабходнасць шырокага разгортвання культурнай працы, якая, па сцвярджэнню рэдакцыі, станавілася «дзяржаўнай палітыкай удзелу ў гаспадарчай рабоце». Зыходзячы з гэтага, на нтэлігенцыю, літаратараў і публіцыстаў ускладвалася задача распрацаваць дэалогію супрацьдзеяння нэпманаўскаму буржуазнаму ўплыву, каб замацаваць сацыялістычныя асновы грамадства.

У той жа час рэдакцыя сцвярджала, што часопіс з’яўляецца органам рэвалюцыйнай марксісцкай думкі, але гэта не партыйнае выданне, таму дапускалася адносная свабода абмеркаванні нацыянальнага пытання і асноўных задач савецкай улады. Неабходна адразу адзначыць, што рэдакцыя вытрымлівала ў 20-я гады дэмакратычны стыль у сваёй дзейнасці і друкавала артыкулы з рознымі поглядамі на літаратурны працэс, што, зразумела, паспрыяла развіццю беларускай крытыкі.

Выдаўцы «Полымя» аб’явілі чытачам, што нацыянальнае адраджэнне - гэта не лозунг і не самамэта, а лепшы спосаб далучыць працоўных рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага ладу. Гэтай мэце, лічылі яны, павінна служыць беларуская літаратура і мастацтва. Аб’яўленай праграме быў падабраны адпаведна і змест часопіса. «Полымя» адкрывалася вершам Ц. Гартнага «Па дарозе да будучыні»: «Аб й адной няўмоўчна мы гаворым...». Для паэта лёс Беларусі - у канкрэтных праявах існавання свабоды народа, самастойнай дзяржавы і развіцця нацыянальнай культуры; усё гэта было сэнсам жыцця, а пагэтаму, як дзяржаўны дзеяч і як мастак, у той складаны час ён выступаў мудрым празарліўцам будучыні.

Шчаслівага лёсу жадаў чытачам М. Чарот сваім вершам «Плывём да прыгожай, светлай долі». Яна, гэтая «прыгожая доля», ужо была занатавана ў паэтычных вобразах паэта «рэвалюцыйнага прызыву». Светлае жыццё асэнсоўвалася ў канкрэтнай рэчаіснасці, паэт клікаў людзей на гэты стваральны шлях. Такія ж светлыя матывы ў вершах А. Гурло, А. Александровіча, Я. Журбы і інш.

Шмат месца часопісе адводзілася публіцыстыцы. Былі надрукаваны артыкулы З. Жылуновіча «1 студзеня - рэвалюцыйна-гістарычнае свята Савецкай Беларусі», У. Ігнатоўскага «Сучасная вялікая рэвалюцыя і нацыянальнае пытанне», Я. Пятровіча «Чым выклікана эканамічнае аб’яднанне савецкіх рэспублік», З. Бядулі «Тэатр выхаванне мас» (Этапы развіцця беларускага тэатра) і інш. Публіцыстыка абгрунтоўвала заканамернасці рэвалюцыйных пераўтварэнняў і была скіравана на асэнсаванне сутнасці НЭПа, пачатку гаспадарчага будаўніцтва, аналізу мірнай савецкай рэчаіснасці і шляхоў яе ўдасканалення, па-новаму асэнсоўвала напрамк развіцця нацыянальнай літаратуры і мастацтва.

З першага нумара «Полымі» распачалася гаворка аб развіцці літаратуры, творчым метадзе, эстэтычных асаблівасцях розных мастакоў і асобных твораў. З. Жылуновіч апублікаваў артыкулы «Аб крытыцы», «Босыя на вогнішчы» і яшчэ аб саміх «Босых на вогнічшы» М. Чарота». Гэта вельмі сур’ёзны і рознабаковы аналіз вядомага твора з пункту гледжання ідэйнай, эстэтычнай пазіцый аўтара і яго пранікнення супярэчлівую рэчаіснасць. Высока ацэньваючы паэму, З. Жылуновіч-крытык адзначае, што ў асобных сцэнах «Босыя на вогнішчы» - гэта «поўны, выразны вобраз агідных крымінальнікаў, якія ў рэвалюцыі граюць ролю драпежных птушак, прялятаючы на збройнае поле, каб пажывіцца целамі забітых ваяк»(1922, № 1).

У 1923 г. выйшаў толькі адзін нумар «Полымя», а ў 1924 г. - ужо восем. У ім змяшчаліся найбольш буйныя творы беларускіх пісьменнікаў. З № 3 за 1924 г. часопіс рэдагавалі З. Жылуновіч, Л. Ліманоўскі, У. Шыпіла. Там была надрукавана п’еса Я. Купалы «Тутэйшыя», апавяданне К. Чорнага «Жалезны крык» і інш.

Асновай паспяховай дзейнасці «Полымя», несумненна, было тое, што рэдкалегія абапіралася на аўтарытэт і творчасць ужо вядомых у той час мастакоў слова Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага. Кніжкі часопіса знаёмілі чытача з новымі творам беларускіх пісьменнікаў, што станавілася яскравай падзеяў асабліва для маладога пакалення, якое хацела вучыцца і пазнаваць таямніцы мастацкай творчасці. Падкрэслім, што ва ўмовах вострага дэфіцыту кніжнай справы выхад літаратурнага часопіса ўзбагачаў бібліятэку беларускай літаратуры. Такім чынам, «Полымя» фактычна стала асновай стабільнага літаратурнага нацыянальнага працэсу.

Разам з гэтым несумненнай каштоўнасцю ў дзейнасці рэдкалегіі «Полымя» была актыўная праца па мацаванню нацыянальных каштоўнасцей, здзяйсненню ідэалогіі беларусізацыі, адраджэнню гісторыка-культурных традыцый беларускага народа. Увогуле часопіс яго аўтары былі пачынальнікамі нацыянальнага руху ў пачатку 20-х гадоў. Гэта быў моцны ўздым з глыбінь народных сіл, які ўжо немагчыма будзе спыніць нават рэпрэсіўнымі мерамі. У працэс развіцця нацыянальнай культуры паступова ліваецца стварэнне савецкай школы, навукі і народнага мастацтва.

 У 1923 г. (жнівень) пачаў выдавацца часопіс «Маладняк». Гэта яшчэ адна цікавая старонка беларускай літаратуры і гісторыі перыядычнага друку. Часопіс стаў цэнтрам аднаіменнага літаратурнага грамадскага аб’яднання, якое аформілася ў канцы 1923 г. як арганізацыя маладых пралетарскіх пісьменнікаў. Праз гэты літаратурны універсітэт прайшл амаль усе вядомыя літаратары Беларусі, творчая маладосць якіх прыйшлася на 20-я гады.

Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Аркадзь Куляшоў, Платон Галавач, Уладзімір Дубоўка, Алесь Гурло, Андрэй Александровіч, Міхась Чарот і многія іншыя маладыя таленты. Ідэйнай платформай маладой пісьменніцкай арганізацыі былі абвешчаныя ідэалы Кастрычніцкай рэвалюцыі аб стварэнн грамадства сацыяльнай справядлівасці - на пазіцыях бальшавіцкай парты камсамола ўздзельнічаць у будаўніцтве сацыялізму. З гэтым была звязана мастацкая платформа арганізацыі і яе часопіса: адлюстроўваць ў творах новае жыццё і паказаць галоўнага героя – працоўнага чалавека.

Газета «Савецкая Беларусь» надрукавала дэкларацыю «Маладняка». «Маладняк» – гэта себеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў, якія згуртаваліся дзеля таго, каб ідэі матэрыялізму, марксізму і ленінізму ажжыцявіць ў беларускай мастацкай творчасці... Асноваю нашай мастацкай формы, у якой мы ажжыцяўляем нашы ідэі, з’яўляецца мастацка-праўдзівы вобраз, аб’ектыўна адпавядаючы рэальнасці. На розныя сучасныя мастацка-фармальныя напрамкі мы глядзім, як на тэхніку мастацкай творчасці. Наш асноўны прынцып: форма павінна адпавядаць зместу, выкладанне - тэме»(1924, 20 снежня).

На гэтай падставе «Маладняк» вельмі хутка і аўтарытэтна заявіў аб сваёй дзейнасці па ўсёй Беларусі. Філіялы пісьменніцкай арганізацыі былі створаны ва ўсіх гарадах рэспублікі, а таксама ў Маскве, Смаленску, Ленінградзе, Празе, дзе арганізаваўся Саюз беларускіх студэнтаў. Па сведчанню розных крыніц, да 1926 г. у «Маладняку» налічвалася каля пяцісот паэтаў і празаікаў. Гэта быў саюз маладых пісьменніка Беларусі, ва ўсялякім разе па колькаснаму складу. Хаця і ў творчых адносінах маладыя пісьменнікі прадстаўлялі вельмі моцную сілу.

 Кожны філіял «Маладняка» выдаваў свой часопіс або альманах. Гэта давала магчымасць пачаткоўцам у літаратуры друкаваць свае творы, назапашваць майстэрства, пачуць добразычлівыя, іншы раз і сур’ёзныя заўвагі, парады сяброў і праніклівых чытачоў. Акрамя таго, маладнякоўцы вельмі актыўна супрацоўнічалі з газетам друкавалі там не толькі вершы, апавяданні, але і дасылалі ў рэдакцыю інфармацыю заметкі, былі рабселькорамі, пастаяннымі іх аўтарамі. Такім чынам многія маладнякоўцы станавіліся пазней вядомымі журналістамі і публіцыстамі.

Першы нумар «Маладняка» адкрываўся прывітальным словам А. Чарвякова «Камсамол стварае свой часопіс, каб рыхтаваць новую змену змагароў за шчаслівае жыццё», - пісаў ён. Падкрэслівал важнасць новага выдання вядомыя аўтары: Я. Купала, які прапанаваў чытачам верш «Арлянятам», былі надрукаваны творы М. Чарота і А. Вольнага – рэдактара часопіса, Ц. Гартнага, З. Бядулі, Я. Пушчы, А. Якімовіча, У. Дубоўкі, А. Александровіча.

«Маладняк» выходзіў значным тыражом - 2500 экземляраў. Кніжка была прыгожа аформлена. Змешчаны здымкі аўтараў, шмат малюнкаў, клішэ, высокаякасная папера, каляровая вокладка прыцягвалі ўвагу чытачоў. Планавалася выпускаць часопіс штомесячна. Аднак ў 1923 г. выйшаў толькі адзін нумар, у 1924 г. - чатыры і толькі ў 1928 г. - 12 кніжак.

Паэзія «Маладняка» хутка разышлася па ўсёй Беларусі. Паэтызацыя новага жыцця, услаўленне чалавека стваральнай працы, героіка рэвалюцыі і грамадзянскай вайны былі жыватворнай крыніцай, якая напаўняла іх творчасць. Яркім прыкладам распрацоўкі рэвалюцыйнай тэматыкі стала згадваемая раней паэма М. Чарота «Босыя на вогнішчы». Літаратурная моладзь, якая ўзыходзіла на першыя прыступк мастацтва, імкнулася ў сілу сваіх магчымасцей адлюстроўваць рэвалюцыйныя перамены.

На старонках газет і часопісаў друкавалася шмат артыкулаў маладнякоўцаў, у якіх абмяркоўваліся праблемы гаспадарчага і культурнага жыцця. Маладнякоўцы был аўтарамі п’ес, літаратурных кампазіцый, вершаў, якія, нягледзячы на спрошчанасць, іншы раз невысокі мастацкі ўзровень, з’яўляліся добрым метадычным матэрыялам для працы пярвічных камсамольскіх арганізацый. Акрамя таго, моладзь, якая ішла ў літаратуру, была лепш адукаванай за сваіх равеснікаў, пагэтаму вакол маладнякоўцаў аб’ядноўваліся юнакі і дзяўчаты, якія затым уступал камсамол, станавіліся рабселькорамі, а потым і самі ўступалі ў «Маладняк».

У 1925 г. на правах секцый у «Маладняк» увайшлі руская, польская і яўрэйская групы маладых пісьменнікаў. Тады ж было вырашана выдаваць маладнякоўскую бібліятэчку. У 1925-1926 гг. было выпушчана 28 кніг.

Рост маладнякоўскіх шэрагаў быў такі імклівы, што стала неабходна, як указвалася вышэй, стварыць філіялы арганізацыі, якія наладзілі выпуск сваіх часопісаў. З 1924 г. па 1926 г. у Клімавічах выходзіў «Маладняк Калініншчыны», дзе друкаваліся З. Астапенка, Ю. Таўбін, З. Півавараў. У Барысаве выдаваўся «Маладняк Барысаўшчыны» (1926 г.), дзе аўтарамі былі Р. Мурашка і М. Аляхновіч; у Оршы - «Аршанск маладняк» (1925-1928 гг.), у ім выступалі М. Гаўрук, У. Каваль, У. Сташэўскі, Т. Кляшторны. Выдаваліся альманахі і часопісы ў Полацку, Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Мінску.

Камсамольскія альманахі, асабліва ў першы перыяд, выходзілі ў выглядзе невялікіх кніжак. Яны былі цікава аформлены, надрукаваны на добрай паперы. Разам з паэзіяй і прозай часопісы пісалі пра жыццё і дзейнасць камсамольскіх ячэек, працу моладз горадзе і вёсцы.

Сапраўды, дзейнасць «Маладняка», а з 1924 г. «Усебеларускага аб’яднання пісьменніка паэтаў» адыграла сваю значную ролю ў развіцці беларускай літаратуры, культуры выхавання творчай інтэлігенцыі ў асяроддзі беларускай моладзі даваеннай пары.

Чым больш пашыралася маладнякоўскае аб’яднанне, тым значней праяўляліся недахопы творчай арганізацыі. Яна не паспявала «пераварыць» новых членаў, адукаваць іх не тольк з боку літаратурнага майстэрства, але і маральна-этычных адносін. Некаторыя маладнякоўцы не хацелі вучыцца, адмаўлялі вопыт класічнай літаратуры мкнуліся не заўважаць бяспрэчнага майстэрства Я. Куплы, Я. Коласа і іншых вопытных пісьменнікаў. У шэрагах маладых даволі значна прарос нігілістычны анархізм.

У Мінску ў Доме асветы 2 студзеня 1925 г. адбылася літаратурная вечарына «Маладняка» пад недарэчным лозунгам «У рожкі са старымі», на якой і праявіліся розныя падыходы да асэнсавання літаратурнай спадчыны. Супрацьстаянне юнага «бунтарства» было перанесена на старонкі газет, што прынесла шкоду і нацыянальнаму творчаму працэсу, і самому «Маладняку». З яго шэрагаў пачалі выходзіць найбольш вядомыя празаікі і паэты - адразу К. Крапіва, П. Глебка, К. Чорны, М. Лужанін, а пазней М. Чарот, А. Дудар, М. Зарэцкі і інш., што яшчэ больш аслабіла пазіцы арганізацыі.

Кіраўніцтва «Маладняка» бачыла недахопы і памылкі сваёй арганізацыі, імкнулася лакалізаваць х і накіраваць літаратурную энергію маладых на глыбокае адлюстраванне жыцця творчых сакрэтаў. У 1926 г. нават быў падрыхтаваны зварот «Ад Усебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк», у якім на падставе аналізу дзейнасці пісьменніцкай арганізацыі адзначалася «нядбаласць у мастацкай апрацоўцы твораў, тэматычная беднасць, слабасць сюжэтаў, канструкцыі, абсалютная пераважнасць лірыкі перад эпасам і драмай, пагоня за эфектным экстравагантным, адмаўленне на словах ад фармальнай спадчыны класічнай літаратуры і інш» (1926, № 9). Гэта была прынцыповая і ў многім справядлівая ацэнка дзейнасці «Маладняка». Аднак яна была зроблена пад уплывам рэзалюцы ЦК РКП(б) ад 18 чэрвеня 1925 г. «Аб праблемах мастацкай літаратуры», а значыць, адпавядала «партыйным патрабаванням». Маладая аргнаізацыя і яе члены толькі вучыліся, ці толькі пачыналі вучыцца, і патрабаваць ад іх «эпічных твораў і драмы» было заўчасна.

З гадам арганізацыя і часопіс «Маладняк» набіраліся вопыту, сталелі грамадска-палітычна прафесійна. У першым нумары за 1930 г. рэдкалегія часопіса адзначала, што ў краіне ідзе карэнная перабудова народнай гаспадаркі і аднаўленне нацыянальнай культуры. Другі год пяцігодкі ставіць перад рэдакцыяй складаныя задачы выхавання марксісцка-ленінскай свядомасці, умацавання сувязей з чытачамі, выступлення супраць нацыяналізму, імкнення даць такія высокамаштабныя творы, якія будуць дапамагаць працоўным у будаўніцтве сацыялізму. Был пашыраны аддзелы часопіса: проза і паэзія, крытыка, кнігу - масам, публіцыстыка, хроніка, бібліяграфія, кіно, гумар і г.д. Зразумела, што аддзелы часопіса прываблівалі матэрыяламі, якія там друкаваліся. Аўтарамі «Маладняка» выступалі П. Галавач, У. Гурскі, А. Куляшоў, П. Броўка, М. Чарот, А. Александровіч, Ц. Гартны, ужо тады вядомыя літаратары, пагэтаму часопіс бы цікавы для чытачоў.

Акрамя таго, у «Маладняку» друкаваліся вострыя і спрэчныя артыкулы, якія таксама прыцягвал вагу. Напрыклад,рэцэнзія А. Кучара «Пра адну рэакцыйную аповесць». Лявон Бушмар» К. Чорнага. Аўтар артыкула сцвярджаў: «Лявон Бушмар не толькі не з’яўляецца пралетарскім творам, а выражае погляды процілеглыя пралетарскаму разуменню той рэчаіснасці, якую яна падае і аб’ектыўна служыць на руку класаваму ворагу... Гэта мае глыбокія карэнні ў самой творчасці К. Чорнага...»(1931, № 1).

Такія артыкулы атрымліваліся іншы раз у «братоў па пяру». У той час яны часта былі падставай для арышту і пакарання аж да расстрэлу. Так, у «класавай варожасці» абвінавацілі Кузьму Чорнага, аднаго з найбольш таленавітых пісьменнікаў, удумлівага філосафа і тонкага знаўцу сялянскага жыцця.

У 1928 г. «Маладняк» быў рэарганізаваны ў Беларускую арганізацыю пралетарскіх пісьменнікаў, а часопіс «Маладняк», як яе орган, выходзіў да 1932 г.

Унутраныя супярэчнасці ў «Маладняку», як вядома, прыводзілі да выхаду з яго асобных празаікаў і паэтаў. Да заканчэння 1926 г. перасталі лічыць сябе маладнякоўцамі К. Крапіва, П. Глебка, К. Чорны, М. Лужанін, Я. Пушча і інш., якія заявіл аб стварэнні новай пісьменніцкай арганізацыі «Узвышша».

У статуце арганізацыі было запісана, што «беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша» мае на мэце развіццё беларускай літаратуры на падставе прынцыпаў, якія вызначаны ў рэзалюцыі ЦК КП(б)Б ад 1 ліпеня 1925 г. «Аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры». «Патрэбна такое мастацтва, якое б замяніла сабой рэлігію і якое б арганізавала рытм жыцця на сацыялістычных пачатках. Гэта мастацтва павінна быць работніцкім і сялянскім па матэрыялу, культурным па спосабу апрацоўкі і класава-пралетарскім па ідэйнасці. Яго «форма» нацыянальная, «змест» - пралетарскі», - гаварылася ў праграме аб’яднання .

Узвышанцы лічылі, што погляды маладнякоўцаў і «адраджаністаў» (пісьменнікаў старэйшага пакалення) не адпавядалі такім эстэтычным прынцыпам і не маглі выканаць задач пралетарскага мастацтва. Статут быў надрукаваны ў рэспубліканскай прэсе першым нумары часопіса «Узвышша», які пачаў выходзіць у сакавіку 1927 г. як орган аднаіменнай арганізацыі.

З’яўленне новай пісьменніцкай арганізацыі і літаратурнага выдання можна лічыць далейшым пошукам мастацкага ўвасаблення беларускіх творчых сіл. У асноўным узвышанцы будавал сваю платформу на крытыцы пазіцый «Маладняка» і спрабавалі сфармуляваць сваю тэорыю «узвышанага мастацтва», што адмяжоўвала іх ад усяго літаратурнага працэсу. Гэту пазіцыю крытыкаваў К. Крапіва: «... атмасфера ва «Узвышшы» не спрыяла творчаму росту. Даваў сябе адчуваць налёт фальшывага акадэмізму, што мне асабліва не спадабалася, адарванасць ад масавага культурнага руху, ад надзённых задач сацыялістычнага будаўніцтва» («Звязда», 1933, 20 снежня).

Аднак гэта меншай меры адносіцца да дзейнасці часопіса «Узвышша», дзе друкаваліся творы жо вядомых у той час К. Крапівы, К. Чорнага, У. Дубоўкі, У. Жылкі і іншых пісьменнікаў, што, несумненна, стала важнай вехай развіцця беларускай літаратуры.

Патрэбна заўважыць, што «авангардысцкая» філасофія ўзвышанцаў даволі слаба праяўлялася змесце часопіса. Тым больш, што ва ўсіх рэспубліканскіх літаратурных часопісах можна было чытаць творы адных і тых жа пісьменнікаў. Напрыклад, К. Чорны, З. Бядуля, Я. Купала, У. Дубоўка і інш. друкаваліся ў «Маладняку», «Полымі», а таксама і ва «Узвышшы». К. Чорны з № 2 «Узвышша» за 1927 г. пачаў друкаваць там свой раман «Сястра». Можна сказаць, што аб’яднанне і часопіс «Узвышша», якія спынілі сваю дзейнасць у 1931 г., былі яшчэ адным крокам насустрач чытачу беларускай літаратуры і наблізілі пісьменнікаў рэспублікі да стварэння адзінай арганізацыі - Саюза пісьменнікаў БССР.

Працэс збірання літаратурных сіл прадоўжыла аб’яднанне «Пробліск» - пралетарска-сялянская беларуская літаратурная суполка, створаная ў ліпені 1927 г. Сярод яе заснавальнікаў былі А. Гурло, А. Звонак, М. Хведаровіч. Аднак шырокай дзейнасц новае аб’яднанне разгарнуць не змагло і далучылася да «Маладняка»(Звязда, 1928, 29 студзеня).

У верасні 1927 г. была арганізавана «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» (адным з заснавальніка быў Я. Скрыган). У наступным годзе камуна была распушчана і члены арганізацы зноў-такі ўвайшлі ў склад «Маладняка».

Для паўнаты карціны літаратурных пошукаў на Беларусі патрэбна дадаць, што ў той час было створана яўрэйскае пісьменніцкае аб’яднанне «Дэр Юнгер арбэтэр» («Малады рабочы»), якое арганізавала свае групы ў Вілейцы, Полацку, Магілёве, Мазыры, Гомелі, Оршы. Яўрэйскія празаікі і паэты групаваліся вакол літаратурна-мастацкага, палітычна-навуковага часопіса «Штэрн» («Зорка») - органа Саюза пісьменніка БССР, які друкаваўся з 1921 па 1941 гг., а таксама змяшчалі свае творы мясцовых яўрэйскіх газетах.

Арганізавалася дзейнічала таксама невялікая групоўка рускіх пісьменнікаў «Звенья», якая друкавалася ў асноўным у «Звяздзе» і мела свае аб’яднанні ў Віцебску Бабруйску.

Такое становішча пісьменніцкіх шэрагах не задавальняла літаратараў. Пошукі мастацкага «крэда» драбнілі сілы, перашкаджалі вучобе маладых, аслаблялі эстэтычныя і ідэйныя пазіцыі літаратуры ўвогуле, асобных пісьменнікаў і паэтаў. Акрамя таго, авангардысцкія ўхілы членаў маладнякоўскай арганізацыі «засмечвалі» літаратурнае асяроддзе, імкнуліся ўзвысіцца над рэчаіснасцю, а частка зусім адрывалася ад яе, не прыслухоўваючыся да класічных матываў у паэзіі і прозе. ЦК КП(б)Б і ўрад рэспублікі таксама неаднаразова звярталі ўвагу на становішча пісьменніцкім асяроддзі і патрабавалі больш мэтанакіраванай працы па адлюстраванню сацыялістычнай рэчаіснасці.

Нарэшце, у снежні 1927 г. было аб’яўлена аб стварэнні літаратурнага аб’яднання «Полымя», у арганізацыйную групу якога ўваходзілі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот, А. Александровіч і інш. Гэта было найбольш прадстаўнічае аб’яднанне літаратараў і па свайму складу, і па абвешчанай праграме. У статуце літаратурнага аб’яднання ставілася задача развіцця творчай працы ў непарыўнай сувязі з сацыялістычным будаўніцтвам; умацавання ў беларускай літаратуры пралетарскай ідэалогіі ў арганічным адзінстве з нацыянальнай формай; усталявання супрацоўніцтва з усімі суполкамі, калі гэта не пярэчыць прынцыпам аб’яднання, і абвяшчэння барацьбы са шкоднымі ўхіламі на шляху развіцця беларускай пралетарскай літаратуры. Асноўным друкаваным органам новага аб’яднання быў часопіс «Полымя», які ў 1932 г. стаў выходзіць пад назвай «Полымя рэвалюцыі».

У той жа час патрэбна падкрэсліць, што кожная літаратурная групоўка выпускала свае часопісы, зборнікі, ажыццяўляла асветную працу сярод моладзі ў школах, прцоўных калектывах. Гэта мела вялікую грамадскую каштоўнасць: з насельніцтвам рэспублікі творчая моладзь вяла высокаінтэлектуальны дыялог на роднай мове.

Прадоўжыла справу згуртавання творчых сіл газета «Літаратура і мастацтва» - орган федэрацыі аб’яднанняў савецкіх пісьменнікаў і Галоўмастацтва БССР, першы нумар якой выйшаў 26 лютага 1932 г. Гэта важная з’ява ў грамадскім жыцц рэспублікі. Факт выдання газеты сведчыў аб высокім узроўні развіцця беларускай культуры: літаратуры, тэатра, выяўленчага мастацтва і г.д. Паліграфічная культура друку адбілася і на выглядзе новай газеты. Яна выйшла фарматам А-2 на 4 палосах, звярстана па тагачасных правілах газетнага дызайну, змяшчала кожным нумары малюнкі і фотаздымкі.

Галоўнае, у газеты быў цікавы змест. Рэдакцыя, у якую ўваходзілі А. Александровіч, В. Вольскі, І. Гурскі, М. Лынькоў, К. Чорны і інш., у той час ўжо вядомыя пісьменнікі, вопытныя публіцысты і рэдактары, сфармулявала свае задачы перадавым артыкуле. У ім гаварылася, што па ўсёй краіне разгарнулася сацыялістычнае будаўніцтва, пачынаецца новы яго этап - другая пяцігодка. У гэтым працэсе вельмі значную ролю адыгрывае савецкае мастацтва, на якое грамадства ўскладвае асаблівую місію: вобразнымі сродкамі паказаць героіку стваральнай працы ўдзельнікаў працэсаў індустрыялізацыі і калектывізацыі.

Газета лічыла, што пісьменнікі павінны сваю творчасць будаваць на фактах і з’явах сацыялістычнай рэчаіснасці. На актыве Мінскай арганізацыі пісьменнікаў М. Лынькоў у сваім дакладзе абгрунтоўваў наступныя тэзісы: ваяўнічай партыйнасц пралетарскай літаратуры; як не трэба пісаць пра камсамол. У другім нумары змешчаны артыкул з характэрным загалоўкам: «Задачы фронту літаратуры мастацтва ў веснавой пасяўной кампаніі»(1934, 1 сакавіка).  Такім чынам, выданне набліжала творчы працэс, мастакоў да сацыялістычнай рэчаіснасці, да стварэння твораў «пралетарскай літаратуры».

У газеце шмат месца адводзілася аналізу літаратурнага жыцця, крытычным артыкулам аб творчасц асобных пісьменнікаў, разгляду новых твораў. Такім чынам развівалася крытыка самакрытыка. Гэта ўжо быў пачатак 30-х гадоў і наступаў час рэпрэсій. Танальнасць крытыкі іншы раз была залішне эмацыянальная, ужо прадчуваліся нотк абвінавачанняў у журналісцкім стылі.

Аднак «ЛІМ» друкаваў дыскусійныя матэрыялы, у якіх аналізаваліся розныя бакі мастацкай творчасці. Напрыклад, пад шапкай «На сходзе бальшавіцкай самакрытыкі разгорнем творчую дыскусію» былі змешчаны артыкулы П. Галавача «Слова ў творчай дыскусіі» К. Чорнага «Рэальная шматграннасць і філасофскае адзінства» (1934, 1 сакавіка).  Падобныя матэрыялы газета друкавала пастаянна. Такім чынам, са з’яўленнем «ЛІМа» асвятленне працэсу развіцця культуры набыло сістэмнасць паслядоўнасць.

У першы час выхаду газеты перад рэдакцыяй была пастаўлена яшчэ адна важная задача - падрыхтаваць і правесці І з’езд пісьменнікаў Беларусі, які і адбыўся чэрвені 1934 г.

Літаратурная беларускай перыёдыка 20 – 30-х гадоў – гэта культурная з’ява нацыянальнага значэння. Можа быць, самая галоўная каштоўнасць яе ў тым, што тады бы закладзены моцны падмурак самасвядомасці беларускага народа.

Важнейшыя праблемы нацыянальнага адраджэння: беларуская мова, адукацыя, усе праявы культуры даходзілі да насельніцтва праз мастацкае слова. Гэта літаратурнае слова вельмі хутка замацавалася ў высокамастацкіх вобразах лепшых твора вядомых і прызнаных беларускіх пісьменнікаў.

Разам з ім вырасла новае пакаленне мастакоў, якое магло б і не нарадзіцца ў іншых умовах. Толькі спрыяльныя абставіны вольнай народнай творчасці вылучылі са сваёй глыбіні маладнякоўскія таленты, што з’яўляецца бясспрэчным фактам рэвалюцыйнага развіцця нашай нацыянальнай культуры.

Літаратурныя газеты часопісы ў той час былі галоўнай масавай кнігай адлюстравання вобраза савецкай рэчаіснасці.

Узнікненне развіццё друку моладзі Беларусі. «Красная смена» («Чырвоная                           змена»), «Юный пахарь» («Малады араты»)

Сістэмнасць у арганізацыі маладзёжнага друку наступіла пасля таго, як актывізавалася праца па стварэнню камсамольскіх арганізацый. У Беларусі гэты пачатак ідзе ад першага абласнога з’езда РКСМ Заходняй камуны 25 снежня 1918 г. у Смаленску. Тады было вырашана стварыць часопіс «Факел коммунизма», які выйшаў у Вільні толькі 2 сакавіка 1919 г. як орган ЦК камсамола Літвы і Беларусі. Нумар быў прысвечаны памяці К. Лібкнехта і Р. Люксембург і змяшчаў матэрыялы аб удзеле моладзі ў грамадзянскай вайне. У звароце рэдакцыі да чытачоў гаварылася: «У эпоху міжнароднай рэвалюцыі, у эпоху страшэннай барацьбы рабочага класа са сваімі прыгнятальнікамі мы выпускаем свой часопіс. Няхай наш орган пакажа юным пралетарыям шлях прадаўжэння барацьбы за канчатковае вызваленне. Наперад, таварышы, да сацыялізму!».

«Факел коммунизма» - гэта асобная веха ў маладзёжным руху. Фактычна ўпершыню гісторыі быў створаны часопіс для шырокіх мас працоўнай моладзі Літвы Беларусі. Часопіс узнік у час барацьбы з белапалякамі, і тэматыка яго была амаль поўнасцю ваеннай: ён заклікаў моладзь да абароны заваёў рэвалюцыі. Кал варожыя войскі падышлі да Вільні, 50% ад усёй колькасці камсамольцаў пайшлі на фронт.

Разам з прызывам на фронт «Факел коммунизма» тлумачыў: «Каб прыйсці да сацыялізму, патрэбна многа ведаў, як у галіне культуры, так і ў справе духоўнасці. Для гэтага на старонках свайго часопіса мы будзем знаёміць чытачоў з гісторыяй рабочага руху, з жыццём пралетарыяту, з задачамі моладзі ў дадзены момант, з яе імкненнямі. Акрамя таго, мы будзем змяшчаць мастацкія творы, вершы, апавяданні, усё гэта павінна быць працай саміх юных пралетарыяў»(1919, № 1). Аднак гэта была аддаленая перспектыва дзейнасці рэдкалегіі камсамольскага часопіса.

Франты грамадзянскай вайны патрабавалі ўсё новых і новых салдат. Пагэтаму і прапаганда партыйна-савецкага і маладзёжнага друку была настойлівай, несупыннай і нават прымусовай. У газеце таго перыяду можна прачытаць: «Дзяўчына! Спытай у свайго юнага таварыша, чаму ён яшчэ не на фронце?» або зусім катэгарычнае: «Хто не дапамагае фронту, той вораг рэвалюцыі!». Такія заключэнні на старонках газет выклікалі неадназначную рэакцыю ў моладзі. Хто па перакананню ўступіў у камсамол, а значыць, і ўспрыняў ідэі кастрычніцкай рэвалюцыі, лічыў гэта нармальнай з’явай. Такімі былі і журналісты маладзёжных выданняў.

У той жа час частка моладзі неадэкватна адносілася да новай улады і не разумела камсамольскіх законаў жыцця, а таму стрымана і насцярожана ставілася да прызыўных выступленняў у перыядычным друку. Пераадолець такі псіхалагічны настрой - было адной з важнейшых задач журналістаў маладзёжнага друку.

Другі нумар часопіса выйшаў у Мінску 15 чэрвеня 1919 г., а пасля таго, як Мінск быў захоплены белапалякамі, камсамольцы надрукавалі «Подпольный факел коммунизма».

У тым жа 1919 г. 13 красавіка ў Вільні выйшла газета «Красная молодёжь» - орган Цэнтральнага Віленскага камітэтаў КСМ Літвы і Беларусі. Гэта і быў пачатак маладзёжнага друку Беларусі, хаця абодва выданні друкаваліся для моладзі дзвюх братніх рэспублік, часова аб’яднаных у адзіным саюзе.

«Красная молодёжь» – фактычна мабілізацыйнае выданне. Свой кароткі ваенны час газета выходзіла па адным пад адным лозунгам: «Усе ў Чырвоную Армію! Усё для Чырвонай Арміі!». Мы адзначаем рэвалюцыйны пафас матэрыялаў, якія былі больш падобны на адзіны заклік. У першым нумары «Красная молодёжь» звярталася да сваіх чытачоў: «У дні кастрычніцкага штурму крэпасці контррэвалюцыі Зімняга палаца чырвоныя сцягі саюзаў моладзі развіваліся на штыках, нясучых пагібель прыгнятальнікам свабоду прыгнечаным. Вораг быў пераможаны, але не знішчаны. Пачалася доўгая партая барацьба. Пытанне пастаўлена аб жыцці і смерці. І на ўсіх этапах гэтай барацьбы шэрагі юных ратнікаў пастаянна наперадзе. Сотні магіл невядомых юных герояў на каледзінскім, красноўскім, дутаўскім і іншых франтах яскрава гавораць аб выключнай адданасці працоўнай моладзі рэвалюцыі».

Як бачна, тэкст газеты ідэалагізаваны. Маладыя салдаты аб’яўляліся героямі, юнымі ратнікамі, на якіх ускладалася надзея на перамогу ў грамадзянскай вайне.  Члены КСМ у той час былі на паўваенным палажэнні і па першаму сігналу з’яўляліся на прызыўныя пункты для адпраўкі на фронт. «Красная молодёжь» 16 сакавіка надрукавала пастанову ЦК КСМ Л і Б аб мабілізацыі: у Чырвоную Армію камсамольская арганізацыя рэспублікі была прызвана амаль поўнасцю.

Зразумела, што час патрабаваў стварэння рэгулярна выходзячых газет і часопісаў для моладзі. Тым больш, што ў час грамадзянскай вайны юнакі станавіліся салдатамі і з ім неабходна было весці прапагандысцкую і адукацыйную працу. Аднак зрабіць гэта практычна было немагчыма з-за адсутнасці сродкаў, кваліфікаваных спецыяліста несупыннага перамяшчэння франтоў. Тады і была рэалізавана ідэя выпуску маладзёжных старонак у партыйных газетах. Першая такая старонка «Звезда молодёжи» у канцы сакавіка 1920 г. пачала друкавацца ў газеце «Звезда» у Смаленску, а затым і ў Мінску, куды была перавездена «Звезда» пасля яго вызвалення ад белапалякаў.

Старонкі моладз друкаваліся ў многіх газетах: «Малады араты» у «Савецкай Беларусі», у Барысаўскай газеце «Бедняк» - «Страничка красной молодёжи», магілёўская «Соха и молот» друкавала старонку «Красная молодёжь» і г.д.

У студзені 1920 г. выйшаў часопіс «Молодой горн» - орган Віцебскага губкама РКСМ (большая частка Віцебскай губерні да 1924 г. уваходзіла ў склад РСФСР). Рэдкалегія бачыла сваю задачу ў палітычным і маральна-этычным выхаванні моладзі, стварэнні камсамольскіх ячэек і арганізацыі іх працы мірных умовах. Многа месца часопіс удзяляў сялянскай моладзі, расказваў аб арганізацыі камун, калектыўнай апрацоўцы зямлі.

Жыццё моладз адлюстроўвалася на старонках часопіса рознабакова і шматгранна. Глыбокае тлумачэнне атрымалі праблемы асваення рабочых прафесій, уладкавання моладз на працу, вучобу, выхавання ў юнакоў і дзяўчат рэалістычных адносін да буржуазнай маралі. Разам з гэтым «Молодой горн» друкаваў вершы, апавяданн беларускіх і рускіх аўтараў. Выходзіў часопіс да сярэдзіны 1921 г. і ў многім паспрыяў умацаванню губернскай камсамольскай арганізацыі. Пазней, у 1921 г., замест часопіса «Молодой горн» Віцебскі губкам РКСМ пачаў выдаваць газету «Юный творец», якая выходзіла раз у тыдзень фарматам раённай. Да 1923 г. выданне набыло папулярнасць у чытачоў і плошча яго была павялічана да фармату А-2.

«Юный творец» змястоўна адлюстроўваў жыццё камсамольскай арганізацыі губерні і праблемы рабоча-сялянскай моладзі. Зразумела, што асноўнай тэмай было тлумачэнне задач НЭПа, палітыкі камуністычнай партыі і камсамола. Рэдакцыя імкнулася не тольк прапагандаваць дырэктыўныя дакументы, што для друку таго часу было звычайнай справай і добразычліва ўспрымалася чытачамі, а таксама дапамагчы кожнаму юнаку дзяўчыне знайсці сваё  месца ў жыцці. Патрэбна вучыцца, набываць добрую прафесію і напружана працаваць, каб прыносіць карысць сабе і краіне, сцвярджал журналісты «Юного творца».

У Гомельскай губерні выходзілі таксама старонкі моладзі ў партыйных газетах. Затым у жніўн 1920 г. быў створаны часопіс «Набат молодёжи» - орган губкама РКСМ. Першы нумар быў надрукаваны на грамадскіх пачатках партыйнай ячэйкай друкароў, якія дзеля гэтага арганізавалі васкрэснік. Перадавы артыкул быў прысвечаны задачам юнацкай прэсы. «Кожны камсамолец павінен удзельнічаць у сваім органе, - гаварылася ў артыкуле. - Толькі тады часопіс будзе паспяхова развівацца. Патрэбна стварыць старонкі моладзі ва ўсіх савецкіх і партыйных органах. Самыя буйныя паветы могуць выдаваць таксама свае старонкі», - рэкамендаваў «Набат молодёжи». Аднак выйшла ўсяго тры нумары часопіса.

Тады 1 мая 1921 г. губкам пачаў выдаваць штотыднёвую газету «Набат молодёжи». Спачатку яна выходзіла невялікім тыражом, здараліся перапынкі ў выпусках з-за недахопу сродкаў, але жо ў 1922 г. «Набат молодёжи» друкаваўся тыражом у тысячу экземпляраў. Чытачы прыхільна ставіліся да сваёй газеты, і ў 1923 г. яна разыходзілася па індывідуальнай падпісцы. Матэрыяльнае становішча рэдакцыі палепшылася і «Набат молодёжи» часта выходзіў на 6 палосах павялічаным фарматам. У кастрычніку 1924 г. газета была зарыентавана на сельскую моладзь і выходзіла да канца 1925 г. тыражом больш за 5 тыс. экземпляраў.

У шматлікіх допісах у рэдакцыі маладзёжных выданняў юнакі і дзяўчаты паведамлялі, што са зместам газеты яны звяраюць сваё жыццё.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны жыццёвыя інтарэсы беларускай моладзі значна пашырыліся. Наступіла пара будаваць тое жыццё, аб якім яна марыла і за якое змагалася на вайне. Паўстала задача ў сувязі з гэтым стварыць рэспубліканскія газеты часопісы для моладзі.

На IV з’ездзе КП(б)Б у лютым 1921 г. было прынята рашэнне аб заснаванні рэспубліканскага камсамольскага выдання. А ў гонар адкрыцця 2-га Усебеларускага з’езда КСМБ 21 красавіка 1921 г. выйшаў першы нумар газеты «Красная смена» - орган ЦК КСМБ. Асноўная задача камсамольскага органа друку была сфармулявана наступным чынам: «Сёння выходзіць першы нумар газеты рабоча-сялянскай моладзі Беларус «Красная смена». Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у якіх знаходзіцца савецкая рэспубліка, нягледзячы на цяжкае гаспадарчае палажэнне нашай краіны, моладзь Беларусі мае свой орган. «Красная смена» будзе клікаць моладзь да працы, на барацьбу за ідэалы камунізму. Кожны юны рабочы, малады селянін, пралетарый, навучэнец можа на стронках нашай газеты атрымаць адказы на хвалюючыя яго пытанні, напісаць аб усім, што яго цікавіць. Жыццё моладзі на фабрыцы, у майстэрні, за станком і плугам будзе адлюстравана на стронках нашай газеты. «Красная смена» пакажа юным пралетарыям шлях барацьбы за вызваленне рабочага класса» (1919, 21 красавіка).

«Красная смена» стала не толькі летапісам гісторыі беларускай моладзі, але і інстытутам выхавання падрастаючага пакалення. У той час ніхто не мог думаць, што першая маладзёжная газета будзе мець такую багатую гісторыю, стане нацыянальнай каштоўнасцю, лепшай сярод камсамольскіх выданняў у СССР.

Аднак і на той час пачатак выхаду «Красной смены» меў важнае палітычнае і культурнае значэнне. Моладзь Беларусі пачынала працаваць у мірных умовах, павышала свой матэрыяльны культурны ўзровень жыцця. Пагэтаму адэкватна ўспрымаліся заклікі да стваральнай працы, вучобы, арганізацыі ячэек у вёсках, на прадпрыемствах, воінскіх падраздзяленнях і інш. Гэта стала зместам камсамольскага друку.

Спачатку газета выходзіла толькі раз у тыдзень на чатырох старонках. Рэдкалегія друкавала невялікія артыкулы і заметкі, пісьмы чытачоў, вяла рубрыкі «Жыццё працоўнай моладзі», «Па камсамольскай Беларусі», «Навуковы аддзел», «Школа», «Тэатр і мастацтва», «Камсамольская мяцёлка» і інш., якія ўтрымлівалі цікавую інфармацыю. Кожны нумар адкрываўся перадавым артыкулам, у якім пазначаліся канкрэтныя задачы для рашэння камсамольскімі ячэйкамі. Першая старонка адводзілася для палітычнай нфармацыі, другая і трэцяя ўсебакова паказвалі жыццё моладзі. З артыкулам выступалі кіраўнікі партыі, дзеячы навукі і культуры.

Чацвёртая стронка адводзілася для адказаў рабселькорам, там змяшчліся аддзелы «Чорная дошка» «Пошта». «Красная смена», па ўспамінах сучаснікаў, была прадвеснікам новага зместу жыцця і дзейнасці моладзі. Неабходна падкрэсліць, што камсамольская газета з’яўлялася таксама і прапагандыстам партыйнай палітыкі і сістэмна тлумачыла сутнасць НЭПа, выступала супраць перажыткаў мінулага, агітавала маладых людзей за ўступленне ў камсамол.

Рэдакцыя заклікала моладзь да барацьбы супраць эксплуатацыі, да арганізаванага супрацьстаяння бандытызму, да новага быту і гуманістычнай маралі. Настойліва рэкамендавала пярвічным ячэйкам прымаць у камсамол у першую чаргу маладых людзей, правераных на справе, дзяцей рабочых і сялян, чырвонаармейцаў. У артыкуле «Чарговыя задачы саюза» гаварылася: «На першы план выходзіць сацыялістычная адукацыя нашай моладзі: школы, клубы, палітасветработа, дапрызыўная падрыхтоўка, прыём новых членаў камсамола - першачарговая работа КСМ» (1921, 21 красавіка).

Названая тэматыка далёка няпоўная. Былі ўзняты ў газеце важнейшыя пытанні, якімі займалася ўс грамадства: голад у Паволжжы, ліквідацыя беспрацоўя, непісьменнасці. Самая мабільная, арганізаваная частка грамадства найлепшым чынам магла вырашыць гэтыя праблемы. Дзеля гэтага моладзь і асабліва камсамольцы працавалі ў вольны час, назапашваючы грамадзянскія і матэрыяльныя каштоўнасці. Усё гэта адбілася на старонках «Красной смены», тыраж якой ўжо ў 1923 г. складаў 4 тыс. экземпляраў. Такім чынам, «Красная смена» распачынала гісторыю адной з самых вядомых і старэйшых нацыянальных газет Беларусі.

У 1922 г. на анове сумеснай пастановы ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ была створана газета сялянскай моладз «Юный пахарь», рэдактарам якой стала В.Харужая. Назва газеты адлюстроўвала мэты новага выдання: аб’яднаць моладзь вёскі для выканання задач сацыялістычнага будаўніцтва. У газеце вялася «Старонка сельскагаспадарчых ведаў», пастаянна друкаваліся «Парады агранома», «Як рыхтаваць поле пад пасеў», «Як захаваць пасевы», «Што такое паравая машына», «Як працуе малацілка» і г.д. Гэта была своеасаблівая школа гаспадарчых ведаў.

Роля газеты «Юный пахарь» у прапагандзе новага быту вельмі значная. Пад рубрыкамі «Камсамол творыць новы быт», «Па вёсках за кнігай» высвечваўся шырокі спектр жыцця сельскай моладзі. Разам з гэтым выданне крытыкавала, высмейвала розныя недахопы, забабоны, даказвала іх шкоднасць.

Праўдзівае, аўтарытэтнае слова газеты падтрымлівалі вядомыя пісьменнікі. Я. Купала надрукаваў у «Маладым аратым» адзін з лепшых сваіх вершаў «Маладая Беларусь». У газетах моладзі выступалі Ц. Гартны, П. Трус, К. Крапіва, У. Дубоўка, М. Чарот нш. Пад псеўданімам «Сусед Вясёлы» друкаваў свае фельетоны і апавяданні К. Чорны: «Зарабатак», «Папоўскі вялікдзень», «Фэст» (1925 г.).

Мастацкія творы «Малады араты» змяшчаў пад рубрыкай «Для чытання вечарам». Літаратурная тэматыка была вельмі шырокай. Аднак галоўнай заставалася тэма працоўнага выхавання. Камсамольскі работнік, а пазней вядомы пісьменнік Платон Галавач у сваіх артыкулах сцвярджаў, што ўзняць сельскую гаспадарку можна толькі тады, калі селянін навучыцца выкарыстоўваць тэхніку і навейшыя дасягненні агранаміі.

Маладыя пісьменнікі выступалі ў друку з артыкуламі па розных накірунках дзейнасц камсамолу, аднак асноўнай тэмай было выхаванне новага чалавека. К. Крапіва змясціў у «Маладым аратым» (1925 г.) вядомыя сатырычныя вершы: «Ціт заводзіць новы быт», «Будуйце лазні», «Свет у кут - менш пакут», а таксама фельетон «Споведзь» і інш.

Удзел літаратара у камсамольскім друку надаваў газетам і часопісам арыгінальнасць, яркасць, пераканаўчасць. Артыкулы, вершы, апавяданні былі прывабным агітацыйным сродкам. Акрамя таго, паляпшаўся стыль, мова выданняў, узрастала журналісцкае майстэрства. Дзве рэспубліканскія маладзёжныя газеты станавіліся прыкметнай з’явай у грамадскім жыцці.

У той жа час тыраж «Красной смены» і «Юного пахаря» абмяжоўваўся у тым, што яны друкаваліся на рускай мове. Яшчэ раз падкрэслім, што ў 20-я гады прыкладна 80% моладз рэспублікі пражывала ў сяле і карысталася роднай мовай. Пагэтаму пераход абедзвюх газет на беларускую мову ў 1924 г. стаў новым моцным імпульсам іх развіцця і адначасова фактарам нацыянальнага выхавання моладзі.

Штомесяц з пачатку 1923 г. «Юный пахарь» выпускаў дадатак-брашуру «Камсамольскі вечар». Там друкаваліся вершы, песні, прыпеўкі і абавязкова п’есы для пастаноўкі ў сельскім клубе. Адной з мэт дадатка было выяўленне творчых сіл у вёсцы.

З 6 ліпеня 1925 г. замест газеты «Малады араты» два разы ў месяц пачаў выдавацца часопіс пад той жа назвай. Ён прывыбна афармляўся, у ім змяшчаліся фотаздымкі і малюнкі. Вокладка заўсёды была каляровай. «Малады араты» будзе кіраваць працай і барацьбой за новую вёску, - гаварылася ў звароце да чытачоў, - за шматполле, за асушэнне балот, за аб’яднанне сялян у кааперацыі; будзе дапамагаць моладзі ў рабоце сельскіх саветаў, у камітэце заемадапамогі, у школе; будзе адлюстроўваць жыццё і працу вясковай моладзі. Шмат месца будзе адведзена выхаванню нашых карэспандэнтаў для барацьбы за новую вёску» .

Старонк «Маладога аратага» былі прадстаўлены селькорам, камсамольцам, маладым літаратарам. Паўлюк Трус, Змітрок Бядуля, Станіслаў Шушкевіч, Кандрат Крапіва, Пятро Глебка, Кузьма Чорны, Платон Галавач і іншыя змяшчалі ў ім свае творы. Кола праблем, якія абмяркоўваліся ў часопісе, даволі шырокае. Рэдакцыя расказвала, як у сяле адкрылі хату-чытальню, інструктавала камсамольскія ячэйкі, як арганізаваць сельскагаспадарчы гурток, як разгарнуць палітычную працу сярод насельніцтва. «Малады араты» друкаваў матэрыялы спецыялістаў, як адбіраць зерне для сяўбы, як правільна рыхтаваць поле і выкарыстоўваць угнаенні.

Шмат было зроблена часопісам для ўкаранення новага быту. На яго старонках пастаянна з’яўляліся артыкулы аб камсамольскіх вяселлях, у падтрымку выступленняў супраць кулакоў, самагоншчыкаў, праціўнікаў савецкай улады. Даволі грунтоўна інфармава часопіс чытачоў аб міжнародных падзеях. «Малады араты» выконваў асноўную ролю сацыяльнай сувязі дзяржавы, урада, грамадскіх арганізацый з сялянскай моладдзю. Часопіс карыстаўся павагай чытачоў і выходзіў да канца 1926 г. Рэдагаваў яго вядомы паэт Андрэй Александровіч.

У Беларус выдаваліся газеты і часопісы для моладзі нацыянальных меншасцяў. З 8 красавіка па 15 мая 1919 г. выходзіла газета «Камуністішэ штіме» («Камуністычны голас») - орган Мінскага бюро яўкамола (яўрэйскага камсамола). У 1920 г. было надрукавана два нумары газеты «Юнге ворт» («Слова моладзі») - орган галоўнага камітэта яўкамола. Выходзілі таксама старонкі моладзі ў яўрэйскіх партыйных газетах.

Першыя яўрэйскія маладзёжныя выданні выходзілі нерэгулярна, невялікімі тыражамі. Для паляпшэння выхаваўчай працы сярод моладзі ЦК ЛКСМБ у 1922 г. пачаў выдаваць газету «Дэр юнгер арбетэр» («Малады рабочы»), якая існавала да 1936 г.

У першую пару рэдкалегія «Дэр юнгер арбетэр» не магла выпрацаваць свой стыль. Нумары запаўняліся артыкуламі аб міжнародным становішчы, мала змяшчалася пісем, бы нешматлікім рабселькораўскі актыў. Да таго ж, газета выходзіла не рэгулярна - адзін-два разы ў месяц. Вопыт і майстэрства прыходзілі паступова, журналісты вучыліся працы ў рэдакцыі «Красной смены». Ужо ў 1924 г. «Дэр юнгер арбетэр» была пераведзена на штотыднёвы выпуск. І калі першыя нумары газеты выходзілі тыражом 1,5 тыс. экземпляраў, то ў 1927 - 24 тысячы.

Арганізацыйную прапагандысцкую работу праводзіў камсамол і сярод польскай моладзі. У газеце «Млот» у 1921 г. друкавалася старонка «Штандар млодзёжы» («Сцяг моладзі»). А 1 снежня 1921 г. пачала выходзіць газета «Гвязда млодзёжы» («Зорка моладзі») - штотыднёвік рабоча-сялянскай моладзі Беларусі і Расіі, орган ЦК КСМБ. Газета была падобнай на часопіс, выходзіла на 8 і болей стронках фарматам сучаснай раённай газеты. У звароце да чытачоў рэдкалегія падкрэслівала, што гістарычны лёс беларускага і польскага народаў цесна звязаны. У сучасны момант у выніку захопніцкай палітыкі буржуазіі польская і беларуская моладзь падзелена на два лагеры. У той жа час на тэрыторыі Савецкай Беларусі і іншых саюзных рэспублік пражывае многа маладых палякаў, якія будуць атрымліваць інфармацыю з СССР і з Польшчы на іх роднай мове. І на самой справе ў газеце вяліся рубрык «Жыццё польскай моладзі ў СССР», «Становішча моладзі ў Польшчы», «Моладзь у Заходняй Беларусі».

Такім чынам, «Зорка моладзі» была спецыфічнай газетай інтэрнацыянальнага накірунку. Ад імя шматлікіх чытачоў яна падтрымлівала імкненне заходнебеларускай моладзі да аб’яднання ў адной рэспубліцы і заклікала польскую моладзь падтрымліваць беларусаў у справядлівай барацьбе. У кожным нумары друкаваліся матэрыялы, накіраваныя супраць арыштаў, забойстваў, турэмнага зняволення моладзі ў Польшчы Заходняй Беларусі, асвятлялася дзейнасць дэмакратычных арганізацый. «Зорка моладзі» выходзіла да 1927 г.

«Малады рабочы» «Зорка моладзі» разыходзіліся па ўсёй краіне, асобныя нумары пападал Польшчу, Чэхаславакію і інш. дзяржавы. Яны ўтрымлівалі шырокую інфармацыю аб савецкай краіне і аказвалі станоўчы ўплыў на польскую і яўрэйскую моладзь.

Беларуск дзяржаўны універсітэт, які быў адкрыты ў 1921 г., стаў пачынальнікам студэнцкага друку. Першай газетай стаў «Голас рабфакаўца» - орган студэнцкага камітэта. Тады ж, у 1921 г., студэнты Горацкага сельгасінстытута пачалі выдаваць часопіс «Дни нашей жизни», а ў 1923 г. -  часопіс «Голос революционного студенчества».

Выданні вышэйшых навучальных устаноў імкнуліся ўключыць студэнтаў у культурна-асветную грамадска-палітычную работу, вялі абмеркаванне вучэбна-выхаваўчага працэсу. Вучоныя, камсамольскія і партыйныя работнікі выступалі супраць шкодных меркаванняў асобнай часткі грамадства, што моладзь з вёскі не можа быць студэнтамі інстытута. І для пераканання змяшчалі выступленні студэнтаў «ад станка і плуга».

У лютым 1924 г. студэнты БДУ выпусцілі часопіс «Голос пролетарского студенчества». Рэдкалегія даследавала гісторыю студэнцкага руху і рабіла вывад, што рэвалюцыйныя падзеі былі заўсёды звязаны з ім, пісала, што «пралетарый і бядняк-селянін павінны ведаць, як жыве, вучыцца, працуе, а часта і галадае наш студэнт».

У часопісе надрукаваны цікавы артыкул першага рэктара універсітэта У.І. Пічэты «Вузы и краеведение»(1924, № 1). Ён звяртаўся да студэнтаў з заклікам вывучаць родны край, каб адкрыць для чалавека скарбніцы прыроды. Каб узняць народную гаспадарку і рацыянальна скарыстаць прыроднае багацце, неабходна добра ведаць стан вытворчасці. А каб даць народу магчымасць усебаковага культурнага развіцця, неабходна вывучыць гісторыка-культурнае мінулае і на падставе гэтага будаваць новую культуру.

У кастрычніку 1924 г. у БДУ выйшла газета «Белорусский студент» з задумай стаць «рупарам усяго студэнцтва рэспублікі». Аднак гэтага не атрымалася. 2 лістапада 1924 г. была заснавана газета «Голос студента» - орган прафсаюзаў БДУ. У ёй быў надрукаваны артыкул рэктара У.І. Пічэты «Трэці год работы БДУ».

Студэнты-беларусы, якія вучыліся ў Маскве (звыш 1 тыс.), у 1924 г. пачалі выпускаць часопіс «Змаганне». Ён распаўсюджваўся ў беларускіх зямляцтвах маскоўскіх інстытута быў дапаможнікам па вывучэнню гісторыі, эканомікі, геаграфіі, беларускай мовы літаратуры. Крэда часопіса было ў наступным: «За што мы павінны змагацца? За дэі камунізму. За ўмацаванне Саюза СССР. За вызваленне прыгнечаных усяго свету. Супраць чаго мы павінны змагацца? Супраць індывідуалізму. Супраць шавінізму. Супраць панскага прагнёту над братамі за мяжой»(1924, № 1).  Выданне асвятляла студэнцкае жыццё беларускага зямляцтва, расказвала аб навучальных установах Масквы і вяло палеміку з эмігранцкімі беларускімі выданнямі.

У лютым 1925 г. выйшаў часопіс «Чырвоны сцяг» - орган беларускага бюро пралетарскага студэнцтва цэнтральнага ўпраўлення зямляцтва г. Масквы. «Наш часопіс - чырвоны сцяг таго студэнцтва, якое выйшла з радоў пралетарыяту, сялянскай беднаты і сераднякоў, таго студэнцтва, якое хоча і будзе працаваць над умацаваннем Беларусі як частк СССР, над яе эканамічным і культурным росквітам». Так фармулявала рэдкалегія задачы свайго часопіса. Потым гэта праграма ўвасобілася ў змесце «Чырвонага сцяга». Жыццё студэнцтва ў Маскве і Беларусі, пытанні палітыкі, эканомікі, культуры, міжнародныя праблемы былі ў полі зроку рэдакцыі часопіса. Шмат уваг дзялялася літаратуры. Там друкаваліся найбольш вядомыя маладыя паэты - М. Чарот, А. Александровіч, С. Шушкевіч. Выйшла ў свет сем нумароў «Чырвонага сцяга». Па тэматычнаму зместу і прафесійнаму афармленню гэта быў адзін з лепшых студэнцкіх часопісаў.

Заснаванне студэнцкага друку - з’ява асаблівая. Не толькі таму, што друк адлюстроўва жыццё найбольш адукаванай часткі беларускай моладзі. Газеты і часопісы вышэйшых навучальных устаноў закладвалі падмурак фарміравання важнейшых рыс нацыянальнай нтэлігенцыі савецкага часу.

У першыя гады пасля грамадзянскай вайны актывізавалася праца па арганізацыі дзіцячага руху. У 1922 г. была створана Усесаюзная піянерская арганізацыя, якая пачала выпускаць свае газеты і часопісы. У Беларусі ў 1921-1922 гг. пад рэдакцыяй З. Бядул выдаваўся дзіцячы часопіс «Зоркі». Гэта была невялікая кніжка з каляровай вокладкай. У ёй змяшчаліся творы для дзяцей. Я. Купала, М. Чарот, З. Бядуля і інш. найбольш часта друкаваліся ў часопісе. У першым нумары прапанава чытачам свае пачатковыя літаратурныя вопыты Мікалай Раманоўскі - Кузьма Чорны: верш «К дзеткам» і апавяданне «Гузік».

У 1923 г. газета «Звезда выпускала дадатак «Юный строитель» - орган Цэнтральнага Бюро дзіцячых камуністычных груп імя У.І. Леніна пры Белбюро ЦК РКСМ. Газета выходзіла адзін раз у тыдзень і рассылалася бясплатна ў піянерскія і камсамольскія арганізацыі.

Можна лічыць, што вышэй названыя дзіцячыя перыядычныя выданні падрыхтавалі аснову для стварэння часопіса «Беларускі піянер» у студзені 1924 г. Перад рэдкалегіяй ставілася задача арганізацыйнага і маральна-палітычнага ўмацавання піянерскага руху. «Для гэтага «Беларускі піянер» будзе друкаваць на сваіх старонках матэрыялы, якія дапамогуць піянерам актыўна ўдзельнічаць у барацьбе працы, пазнаёмяць з лепшымі творамі пралетарскіх пісьменнікаў, а таксама творчасцю юных піянераў», - гаварылася ў звароце да чытачоў.

Для ўступаючых у піянеры часопіс уключаў цікавыя матэрыялы аб тым, як у гэтых арганізацыях дзейнічае мастацкая самадзейнасць, праходзяць літаратурныя вечары, піянерскія зборы, лінейкі, паходы. Гэта было новае цікавае жыццё, і яно прыцягвала да сябе дзяцей.

Амаль у кожным нумары рэдкалегія падкрэслівала патрабаванне часу - дзіця школьнага ўзросту павінна абавязкова вучыцца. Часопіс адводзіў свае старонкі для расказаў аб арганізацыі шэфства, рабоце хат-чытальняў, сустрэч з вядомымі людзьмі. У № 3 часопіса за 1925 г. змешчаны цікавы фотаздымак - Я. Колас чытае вершы піянерам.

У Гомелі 6 чэрвеня 1924 г. пачала друкавацца газета «Искра Ильича». З часам яна стала папулярным дзіцячым выданнем. Калі першы нумар выйшаў тыражом 2,5 тыс., 32-гі ўжо бы надрукаваны ў 8 тыс. экземпляраў. Газета выходзіла да 1926 г.

З 1925 г. з’яўвілася магчымасць выдаваць піянерскую яўрэйскую газету. Гэта быў «Юнгер піянер» («Юны піянер») - які выходзіў як дадатак да партыйнай газеты «Векер» («Будзільнік»). Газета выпускалася на чатырох старонках адзін раз у тыдзень. У 1928 г. «Піянер векер» стаў дадаткам да «Дэр юнгер арбетэр», а ў 1929 г. зноў была створана самастойная газета «Юнегр ленінец» («Юны ленінец») - орган ЦК КСМБ. Яна выдавалася да 1938 г.

Дзіцячы друк Беларусі быў першым звяном ў сістэме партыйна-савецкага друку. У наступныя перыяды гісторыі піянерскія газеты і часопісы набудуць устойлівасць, масавасць, а журналісты выпрацуюць асаблівае майстэрства весці штодзённы дыялог з самым юнымі чытачамі. У патрыятычным, маральна-этычным выхаванні піянерскі друк ме несумненныя здабыткі.

Такім чынам, да 1925 г. у Беларусі была створана разгалінаваная сістэма перыядычнага друку, адпавядаючая патрабаванням разнастайнага кола чытачоў. Яна абапіралася таксама на марксісцкую ідэалогію і была з’арыентавана на будаўніцтва сацыялізму. Гэтай мэце падпарадкоўваўся і партыйна-савецкі друк. Свабода слова здзяйснялася вышэйшым кіраўніцтвам адзіным партыйным «правільным курсам».


ЛIТАРАТУРА

1.         Конев А.Г. История журналистики Беларуси, Мн: Выш. Школа, 2005г.

2.         Виноградов А.Н. Истоки белоруской печати и журналистики, Мн, АОЛА, 2005г.





© 2010 Интернет База Рефератов